26 лістапада ў нашай парафіі адбыліся “Андрэйкі” - вечар гумару, забавы і радасці. Дзякуючы тэатру імя Св. Яна Паўла ІІ, шматлікія гледачы сталі ўдзельнікамі старадаўняга кірмашу. Летась гэта пастаноўка прынесла перамогу юным акторам падчас фіналаў Міжнароднай Парафіяды ў Варшаве.
І вось у парафіян з’явілася магчымасць атрымаць асалоду ад выступлення нашага тэатру ў Гародні. Тут можна было ўбачыць беларускіх бабак і суседа-кавалера, яўрэя з жонкай, польку і цыганку, зазывалаў ды блазаноў.Тэатралізаванае прадстаўленне стварыла непаўторную атмасферу супольнай забавы розных пакаленняў:дзядуляў і бабуляў, бацькоў і дзяцей,моладзі і нават гасцей з іншых парафій. Беларускія народныя гульні, конкурсы і тэматычная латарэя нікога не пакінулі абыякавым - усе хацелі ўдзельнічаць. Пасля фатасесіі з героямі інсцэнізацыі амаль усе з задавальненнем пайшлі ў скокі-пачалася дыскатэка…
http://www.redemptor.by/aktualnosci/1046-andrejki-ui-nashaj-parafii#sigProId0fc776f628