7 студзеня 2017 у нашу парафію прыехалі міністранты з парафіі Божай Міласэрнасці з Вішняўца, разам са сваім апекуном, кс. Эдвардам Сінкевічам SCJ. Сустрэў іх а. Эдвард Пяцельчыц CSsR і міністранты з Дзевятоўкі. Спатканне пачалося ў касцеле супольнай малітвай каля батлейкі. Пасля, усе разам, пайшлі паглядзець на рухомую батлейку, якая знаходзіцца ў катэхэтычным доме. Усе прысутныя захапляліся тым, што ўбачылі (а ёсць на што паглядзець!).
Прыйшоў такі момант, калі міністранты, запісаўшыся, пачалі гуляць у тэніс. Колькі эмоцыяў было бачна на тварах хлопцаў! На заканчэнне, прызёры атрымалі медалі за І, ІІ і ІІІ месцы.
Шчыра дзякуем за цудоўны дзень.
http://www.redemptor.by/aktualnosci/1072-spatkanne-ministranta-z-vishnya-tsa-i-dzevyato-ki#sigProIdf527b24be5
Міністранты