У свята Святой Сям’і, якое адзначалася ў Касцёле 29 снежня, у гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) асаблівым чынам маліліся ў інтэнцыі ўсіх сем’яў.
На Эўхарыстыі, якую ўзначаліў пробашч парафіі а. Дзмітрый Лабкоў CSsR, сабраліся шматлікія вернікі, якія захацелі ўглядацца ў прыклад ціхага і пакорнага жыцця Святой Сям’і з Назарэта.
Літургію ўпрыгожыў спевам парафіяльны хор “Vox Domini”. Пасля Імшы харысты падарылі прысутным у святыні канцэрт. Пад кіраўніцтвам дырыжора Вольгі Маркевіч былі выкананы калядкі і пастаралкі.
Гэта быў сапраўды радасны дзень для парафіяльнай супольнасці. Як адна сям’я Божых дзяцей, вернікі дзякавалі за дар Божага Сына, які, прыходзячы на зямлю, прынёс збаўленне чалавецтву.
http://www.redemptor.by/aktualnosci/1276-kalyadny-kantsert-pradstavili-svyata-svyatoj-syam-i-grodzenskaj-parafii-najsvyatsejshaga-adkupitselya#sigProId1adffa4d9d
Паводле grodnensis.by
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: Галіна Валюшка