Пад апекай двух шэфаў Веранікі, Вікторыі і а.Андрэя Урублеускага CSsR адважыліся паляцець 8 самых смелых дзяўчат з кола.
Нас вельмі шчыра і гасцінна прынялі ў санктуарыі Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях.
Кожны дзень па крокам мы набліжаліся да Марыі.
З першыми кроками пачалі бачыць радасць праз любоў да бліжніх і непрыяцеляў. “Новую запаведзь даю вам, каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас” (Ян 13,34).
У дарозе нам вельмі дапамагалі законы Божай кароўкі:
- БК заўседы акуратная
- БК заўседы паслухмянная
- БК заўседы шчырая
- БК заўседы задаволенная
- БК заўседы любіць усіх
- БК заўседы прыносіць карысць
- БК любіць расліны і жывелы
Наступнымі крокамі мы адкрылі сапраўдны Хлеб, які насычае нашае сэрца, робіць яго шчырым, задаволеным. “Я хлеб жывы, які сышоў з неба. Калі хто будзе есці хлеб гэты, будзе жыць вечна” (Ян 6, 51).
Кожная скаутка ведае: штодзенны добры ўчынак вядзе яе да Марыі. На кожны дзень дзяўчаты атрымоўвалі сваё служэнне, якое вельмі старанна выконвалі.
Пад час летняга палёту чатыры дзяўчынкі склалі Абяцанне Божай кароўкі - да гэтага яны рыхтаваліся на працягу года.
Адчуць сапраудную радасць кожны дзень нам дапамагала гульня. Майстар-класы дазволілі дзяўчатам здабыць розныя практычныя навыкі.
Увесь час мы захапляліся незвычайнай прыгажосцю гэтага месца. Бліжэй пазнаёміліся з маленькімі жыхарамі мясцовых прудоў. Кожны дзень ўслухоўваліся ў дзівосную музыку прыроды. Адкрылі дасканаласць Божага стварэння у палёце матыля, паху суніц, пяшчоце пялёсткаў.
http://www.redemptor.by/aktualnosci/1392-letni-paljot-bozhykh-karovak#sigProId4367743b05