29 жніўня хлопцы з нашай парафіі прынялі ўдзел у 18 турніры па міні-футболе памяці св. Яна Паўла ІІ, які адбыўся ў Слоніме. У малодшай групе нашая каманда заняла 7 месца з 9 каманд, а ў старэйшай группе 3 месца з 8 каманд. Віншуем нашых хлопцаў і жадаем далейшых поспехаў. Вялікі дзякуй кс. Артуру Малафею, галоўнаму арганізатару, і группе валанцёраў за добрую арганізацыю і прыязную атмасферу падчас турніра.
http://www.redemptor.by/aktualnosci/1406-turnir-pa-mini-futbole-slonime#sigProId55cd012668