Гледачы польскай праграмы “Ziarno” (TV POLSKA) маюць магчымасць часта бачыць танцуючага з дзецьмі і спяваючага з імі аб тым, што “хрысціянін танцуе”, Кс. Біскупа Антонія Длугаша. Такім спосабам Кс. Біскуп абвяшчае дзецям і шукаючым сапраўднай радасці, што хрысціянства можа быць толькі радасным, што Хрыстос прагне, каб Яго радасць была ў нас і каб яна была поўнай.
У такім духу душпастырская група парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне запрасіла ў суботу 18.02.2012 на супольнае хрысціянскае святкаванне радасці дзяцей і моладзь. У 10.00 дзеці ўдзельнічалі ў Эўхарыстыі, тым самым яднаючыся з Езусам у Святой Камуніі. Пасля Святой Імшы пераапраналіся ў маскарадныя касцюмы, накладалі грым, каб стаць прынцэсай, грозным тыграм, астраномам або кім-небудзь яшчэ. І ўрэшце танцы, конкурсы, гульні… Радасць! Радасць ад таго, што і худзенькі, і таўстушка, маленькі і вялікі, што кожны можа быць святым. Радасць, што наш Стварыцель і Пан ёсць з намі! Удзячнасць за столькі дароў, бацькоў, сяброў!
У падобным духу весялілася ў той самы вечар таксама і моладзь, адчуваючы супольнасць і радасць у карнавальнай забаве. Вечар пачаўся ў 17.30 спатканнем у Эўхарыстыі з тым, Які з’яўляецца крыніцаю ўсялякай радасці – з Хрыстом. Потым канешне ж крэатыў у касцюмах, грыме, захаванні, бо гэта ж бал-маскарад! Незвычайнасці спатканню надавала прысутнасць у частцы карнавала спадарыні харэографа, магчымасць навучыцца чамусьці новаму ў сферы танца.
Усмешка на тварах дзяцей і моладзі пасля маскарада выразна сведчыла, што два спатканні гэтага дня споўнілі таксама эвангелізацыйную і выхаваўчую ролю:былі практычным перажываннем радасці, абвешчанай на катэхэзе. Моладзь, якая дапамагала ў правядзенні карнавалу для дзяцей, рыхтавала дэкарацыі магла перажыць словы Езуса аб тым, што прыгожая тая радасць, калі даеш што-небудзь з сябе іншым, а не тады, калі бярэш. Таксама душпастырская група мела магчымасць адчуць радасць супольнай дзейнасці.
http://www.redemptor.by/aktualnosci/785-karnawal2011#sigProId1f1306a5b9