Вось і скончыўся час рэкалекцый… Час навяртання і ачышчэння нашых сэрцаў… Тры дні… , але гэтыя дні назаўсёды застануцца ў нашых сэрцах.
Кожны дзень быў прысвечаны адной з трох тэалагальных дабрадзейнасцяў: вера, надзея, любоў. Кожны з нас узяў нешта для сябе. Але найбольш патрэбным быў дзень, калі маглі ўсе разам, пры Найсвяцейшым Сакрамэнце адчыніць свае сэрцы і зрабіць добры рахунак сумлення… Маю надзею, што дзякуючы гэтым рэкалекцыям, праз дары споведзі, пакуты і паяднання, усе, можа нават толькі на крок, але наблізіліся да мары кожнага хрысціяніна – шчаслівага жыцця ў іншым свеце, разам з нашым Татулей і падрыхтавалі сваё сэрца на прыйсце ўваскрослага Езуса Хрыста.
Юлія
http://www.redemptor.by/aktualnosci/790-rekalektsyi-dlja-moladzi#sigProIdcdf21ed28f