На набажэньства-разважанне крыжовага шляху прыйшло шмат вернікаў, і… О, цуд!!! Разышліся хмуры, сцішыўся вецер і выглянула сонейка! Само разважанне кожнай станцыі не было звычайным. Яно складалася з некалькіх частак: чытання ўрыўку з Евангелля, аўдыеурыўку з фільму “Пас'я”, разважання над астаноўкай і нашым жыццем. Найбольш уражанняў склалася дзякуючы аўдыеспецэфектам, ад якіх мы сябе адчувалі сапраўднымі ўдзельнікамі мукі і смерці Хрыстуса! Прыгожыя, кранаючыя сэрцы словы разважанняў і песняў вызвалі ў вернікаў шмат пачуццяў, якія былі выразна прадстаўленные праз слезы! Акрамя дабраахвотна прыйшоўшых вернікаў, на малітву папалі і выпадковыя прахожыя. У кожнага з іх была свая рэакцыя. Адныя, убачыўшы крыж і шмат народу, адварочваліся і ішлі ў другі бок. Другія заставаліся пры сваіх справах, не звяртаючы на нас увагі. Але бачыла я і далучаючыхся да нас праваслаўных хрысціянінаў. Скончылася наша сустрэча імшою.
Такі акт вызнання сваёй веры, праз крыжовы шлях Езуса вуліцамі горада Гродна аставіў шмат уражанняў і пачуццеў, дадаў сэнс жыцця, адвагі і надзеі…. Дабро зноў перамагло!