Гэтым разам Дыяцэзіяльныя Дні Моладзі адбудуцца 16-18 траўня ў Гродзенскай парафіі Божай Мілісэрнасці (мікрараён Вішнявец). Дэвіз сустрэчы: “Убогія духам маюць доступ да неба”. Прапануем уважліва прачытаць запрашэнне архіпастыра, праграму сустрэч і ўмовы ўдзелу.
Дарагая Моладзь! Вучні школаў, Прафесійных устаноў, Студэнты Вышэйшых навучальных устаноў,
запрашаю Вас 16-18 мая на чарговыя Дыяцэзіяльныя Дні Моладзі нашай дыяцэзіі. У гэтым годзе будзе прымаць Вас парафія пн. Божай Міласэрнасці у г. Гродна ( мікрараён Вішнявец).
Галоўным дэвізам сустрэчы будуць словы -“Убогія духам маюць доступ да неба”. Заахвочваю Вас па меры сваіх магчымасцей, каб шматліка прыняць удзел у сёлетніх Днях Моладзі. Дыяцэзіяльныя Дні Моладзі гэта сумесны час маладых людзей, каб разам святкаваць і радавацца дарам маладосці па-хрысціянску.
Падрабязную інфармацыю наконт удзелу можна будзе даведацца ў сваіх святароў і моладзевых душпастараў.
На плённую падрыхтоўку і ўдзел у сустрэчы ўсім ад усяго сэрца бласлаўляю,
Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі
Інфармацыя для душпастыраў
Вельмі прашу паважаных святароў чытаць Запрашэнне на дыяцэзіяльную сустрэчу моладзі падчас нядзельных аб’яў на працягу некалькі тыдняў (13.04; 20.04; 27.04) , каб моладзь як мага больш магла даведацца аб маёй сардэчнай заахвоце да ўдзелу.
Маладых людзей, зацікаўленных удзелам, трэба пазнаёміць з умовамі удзелу і дапамагчы ёй дабрацца на дыяцэзіяльную сустрэчу.
Асабліва прашу дапамагчы дабрацца моладзі з тых парафіі, якая не мела магчымасці ўдзелу ў сустрэчах моладзі у папярэднія гады.
Умовы удзелу
- узрост ад 15 гадоў;
- рэлігійныя намярэнні;
- адказны за групу;
- спіс удзельнікаў (імя, прозвішча, узрост, населенны пункт);
- сродкі гігіены і рэкамедаваныя лекі;
- кубак, лыжка і міска;
- асабісты ўзнос 20 000 бел. руб. (існуе магчымасць звальнення з аплаты).
Падчас удзелу ў сустрэчы можна будзе зрабіць прэзентацыю сваёй группы. Прэзентацыя павінна быць падрыхтавана максімальна на 5-7 хвілін і павінна мець характар адказу на пытанне - “Што сёння значыць быць убогім у духу?””.
ПРА ЎДЗЕЛ ГРУПЫ НЕАБХОДНА ПАВЕДАМІЦЬ ДА - 11 ТРАЎНЯ.
у Гродне ў кс. Антонія Грэмзы (+375-152-74-00-73 маб. тэл.: +375-299-324-373);
у Лідзе ў кс. Уладзіслава Сурвілы (маб .тэл.: +375-298-675-516);
Прыезд і ад’езд: асабістым транспартам, аўтобусамі і цягніком.
З чыгуначнага вакзала і аўтавакзала:
гарадскім аўтобусам № 16 - да прыпынку - вул. Кабяка, каля гіпремаркета АЛМІ;
гарадскімі аўтобусамі №. 1, 2, 37, 42, 47 і тралейбусам № 6 (аўтавакзал) - да прыпынку пр-т Кляцкова, далей пешшу ў напрамку касцёла.