“Супакой вам!” – гэтa першы дар і першыя словы, якія скіраваў сваім вучням Уваскрослы Езус. Сёння, калі сэрцы вучняў Езуса і надалей адчуваюць трывогу, Хрыстус зноў адорвае і нас, як тады сваіх вучняў, дарам Супакою і Еднасці, якія так патрэбныя нашым сем’ям і нашай Бацькаўшчыне.
У радасны дзень Вялікадня, калі перажываем “Свята святаў”, хачу падзяліцца з вамі той радаснай весткай, якая напоўніла, перамяніла і ўмацавала сэрцы вучняў: Хрыстус сапраўды ўваскрос, і Ён сярод нас і сёння.
Жадаю вам, каб Супакой Уваскрослага Езуса наталяў вашыя сэрцы ўзаемнай любоўю, умацоўваў у надзеі і падбадзёрваў да абвяшчэння гэтай радаснай навіны тым, да каго пасылае нас наш Пан і Збаўца.
Благаслаўлёных, здаровых і шчаслівых святаў Вялікадня, дарагія браты і сёстры, бо Пан сапраўды ўваскрос, аллелюя!
Паводле https://grodnensis.by/