Пастырскія лісты

Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча на Вялікі Пост 2008 года

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!

Мы распачалі Вялікі Пост. Бог асаблівым чынам заклікае ўсіх да навяртання. Дае нам час, каб мы глыбей паглядзелі на сваё жыццё, на шлях ужо пройдзены і на дарогу, якую яшчэ трэба прайсці. Аналізуючы рэчаіснасць, у якой мы жывем, усвядамліваем сабе, што свет без Бога ёсць светам смутным і безнадзейным. Падкрэслівае гэта Хрыстос у сённяшняй Евангеллі. Перад спакушаючымі прапановамі шатана, якія датычаць саманадзейнасці ў матэрыі і багацці, вялікасці і ўлады – гучыць моцны адказ: ”Ідзі прэч, шатане!.... Не хлебам адзіным жыве чалавек, але кожным словам, якое паходзіць з вуснаў Божых.”(Мт 4,4)

Таму Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у сваёй Энцыкліцы “Spe Salvi” падкрэслівае, што “чалавек мае розныя надзеі, малыя і вялікія – розныя ў розныя хвіліны жыцця. Часам здаецца, што здзяйсненне адной з тых надзеі задаволіць яго поўнасцю і што не будзе патрабаваць іншых надзей(...) Аднак становіцца зразумелым, што чалавек патрабуе іншай надзеі, якая ідзе далей”( № 30). З пачуццем глыбокай надзеі ўглядаемся ў бязмежную любоў Бога, які першы вышаў да грэшнага чалавека са сваім дарам міласэрнасці і “так палюбіў Бог свет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто верыць у Яго , не памёр, але меў жыццё вечнае”(Ян 3,16).

Гаворачы аб вялікапостным навяртанні, часцей за ўсё маем на ўвазе прыняцце Сакраманту Паяднання і выкананне штогодняга абавязку Вялікоднай Святой Камуніі. Аднак “навяртанне” мае яшчэ глыбейшы сэнс тэалагічны. Гэта не толькі адыход ад учыненных грахоў і экспіяцыя. Выражае перш за ўсе паставу, якая ахоплівае ўсяго чалавека, усе яго сілы і ўчынкі. Гэта ёсць рашэнне цалкавітага звароту да Бога і пачатак новага жыцця згоднага з Яго Воляй. З гэтай мэтай распачынаем розныя пакутныя практыкі. Часцей усяго гэта: адмова ад ужывання алкаголю і палення папяросаў, не ўдзел у забавах і дыскатэках, плётках і абгаворах, абмежаванне ў агляданні тэлевізара, умяркаванне ў ядзе і піцці, нястомная праца над выкараненнем сваго захавання і грахоў і тп. Таксама распачынаем духоўную працу, якая плённа ўзмацняе адданасць Богу: гэта ўдзел у Св. Імшы і прыняцце Святой Камуніі не толькі ў нядзелю, але таксама ў іншыя дні тыгодня, удзел у рэкалекцыях, у разважаннях набажэнства Крыжовага шляху і Горкіх Жальбах. Аднак усе гэтыя пакутныя практыкі не могуць быць плённымі без малітвы. У малітве, як навучае нас Святы Айцец Бэнэдыкт XVI - “Можам гаварыць да Бога, а Бог кажа да нас. Так адбываецца ў нас ачышчэнне, дзякуючы якому адкрываемся на Бога і стаемся здольнымі да служення людзям”(Spe Salvi 30). Таму дазвольце Каханыя Дыяцэзіяне, што сёння большую ўвагу звярну на малітву.Без малітвы чалавек не можа жыць па хрысціянску і духоўна развівацца. Малітва так патрэбна душы, як харчаванне для цела, калі яго не хапае, то жыццё фізычнае абумірае. Таксама малітва сцісла злучае чалавека з Богам. Без гэтага злучэння духоўнае жыццё хрысціяніна памірае. Разам з узрастаннем духоўнага жыцця павінна прапарцыянальна павялічвацца жыццё малітвы.

Чалавек тады больш разумее, што ўсё яго жыццё павінна быць для Бога і толькі ў Ім можа знайсці сваё спаўненне. Паводле паўсюдна знанага выказвання св. Аўгустына: ”Стварыў Ты нас, Пане, для Сябе і таму не спакойнае нашае сэрца, даколі не спачне ў Табе”, малітва з’яўляецца істотнай патрэбай чалавечага сэрца. Не магчыма супакоіць голаду чалавечага сэрца ані людзкім стварэннем, ані матэрыяльным дабрабытам. Чалавек патрабуе большага - шчасця вечнага, якое можа даць толькі адзін Бог.Малітва гэта дыялог любові. Гэта ўзвышэнне сэрца, думкі, пачуцця, усёй асабовасці да Айца Нябеснага. Сведчыць гэта аб вялікай годнасці хрысціяніна, які так высока ўзнесены, што можа ў кожную хвіліну размаўляць са сваім Стварыцелем. Падчас малітвы чалавек напоўненны дзяланнем ласкі Божай, цалкавіта аддае сябе Богу і згаджаецца з Яго Воляй. І так злучаецца з Хрыстом, што можа паўтараць за св. Паўлам Апосталам:” Дык жыву ўжо не я, але жыве ў ва мне Хрыстос”(Гал 2, 20).

Але каб наша малітва была плённая, патрэба ад нас цноты смірэння, якая выражаецца ў звяртанні ўвагі не на свае заслугі і дасягненні, але на сваю нікчэмнасць і цалкавітую залежнасць ад Бога. Іншай умовай малітвы ёсць наша любоў да бліжняга. Калі хто ў поўнай праўдзе стане перад Богам, тады павінен ўяўніць сабе свае адносіны да бліжняга. У сувязі з гэтым існуе патрэба прымірэння перад кожным актам малітвы. Да гэтага заклікае Езус Хрыстус: ”І таму, калі панясеш ахвяру сваю на алтар, а там прыпомніш, што брат твой мае нешта супраць цябе, дык пакінь ахвяру тваю каля алтара, і ідзі перш пагадзіся з братам тваім, і тады, прыйшоўшы, прынясеш ахвяру тваю”(Мт 5, 23-24). На малітве патрэбна таксама паслухмянасць па прыкладу паслухмянасці Сына Божага ў Аліўным Садзе. Хрысціянін павінен цалкам прысвяціць сябе Волі Божай і прыстасаваць да яе вымаганняў сваё жыццё.

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI аналізуючы розныя праявы малітвы: праслаўленне, падзяка, перапрашэнне і просьба, падкрэслівае, што “падчас малітвы чалавек павінен вучыцца аб чым сапраўды павінен прасіць Бога, - што ёсць годна Богу. Павінен вучыцца, што не можа маліцца супраць другога чалавека. Павінен вучыцца, што не можа прасіць аб рэчах непатрэбных і выгодзе, якіх прагне на данны момант, паддаючыся фалшывай надзеі, якая аддаляе ад Бога”(Spe Salvi 33).

Уласцівае зразуменне патрэбы і істоты малітвы, павінна пабуджаць нас да ўвядзенне яе ў штодзённую практыку, згодна са словамі Хрыста скіраванымі да вучняў, што “заўсёды трэба маліцца і не ўкідацца ў роспач,”(Лк 18,1). Ніколі не павінны мы прапускаць штодзённай малітвы зранку і ў вечары. Адчуймы глыбіню малітвы Святога Ружаньца і Вяночка да Божай Міласэрнасці. Практыкуймы іх у нашай штодзённай малітве. Патрэбна нам таксама практыка штодзённай супольнай малітвы ў сям’і. Хрыстус абяцае: ”дзе ў імя Маё збяруцца двое або трое, там і Я пасярод іх”(Мт 18,20). Няхай у Вашых дамах будзе звычай вячорнай малітвы хоцьбы адной таямніцы ружанца.

Горача прашу Вас Каханыя Дыяцэзіяне, каб падчас Вялікага Посту маліліся аб навяртанні тых нашых братоў і сясцёр, якія жывуць з далёк ад Бога, якія даўно не прыступалі да сакраманту Пакаяння, не ўдзельнічалі ў нядзельнай Св. Імшы і забывалі аб штодзённай малітве. Усе суботы няхай будуць прысвечаны Маці Божай і малітве за Касцёл у нашай дыяцэзіі, аб моцную веру для нашых дзяцей і моладзі.

Злучаюся з Вамі падчас безперапыннай малітвы. Святарам на Паслугіванне паяднання людзей з Богам і Вам усім на аднову жыцця малітвы з сэрца благаслаўляю.

Гродна, I Нядзеля В. Посту 2008 г.
 
Аляксандар Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі