Адрас
Парафія Перамянення Пана
Вул. Міхайліна, 1
231778 Вялікая Бераставіца
Беларусь
Тел. +375 151 12 20 41
e-mail:Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Гісторыя парафіі
1495 г. – першыя датаваныя звесткі аб існаванні драўлянай святыні і касцёла ў Вялікай Бераставіцы.
1613 г. – Радзівілы друкуюць карту ВКЛ, на якой Вялікая Бераставіца адзначана як мястэчка.
1615 – 1620 г. – будаўніцтва бараковай мураванай святыні на месцы драўлянай пад назвай Наведвання Насвяцейшай Панны Марыі праз гаспадара Бераставіцы Гераніма Хадкевіча віленскага кашталяна.
1741 г. – Амелія Хадкевіч разам з мужам Ежым Мнішкам рэстаўруюць знішчаны будынак пасля вайны са шведамі.
1865 г. – пасля студзенскага паўстання касцёл адабраны ў католікаў і пераданы праваслаўным; царскім указам зліквідавана парафія.
12.06.1907 г. – пасля намаганняў граф Юзаф Касакоўскі, гаспадар Бераставіцы, атрымлівае дазвол ад гродзенскага губернатара і распачынае будову новай святыні.
24.06.1909 г. – асвечаны вуглавы камень пад будову новай святыні, якая атрымала тытул “Перамянення Пана”.
02.10.1912 г. – урачыстае асвячэнне святыні праз кс. Юлія Алойзія Электа гродзенскага декана ў прысутнасці прыбыўшых святароў і шматлікіх прысутных парафіян і гасцей.
1939 г. – кс. Пробашч Ян Тамашэвіч змушаны пакінуць парафію.
1939 – 1989 гг. – парафія не мае сталага святара, толькі спарадычна даязджаюць суседнія святары.
17.06.1965 г. –улады падманам адбіраюць ключы ў парафіян і зачыняюць касцёл, забараняючы малітву і рэлігійны культ.
Будынак святыні ў часы страшнай начы камунізму заменены на магазін збожжа, а потым на пункт прыёму шклатары.
1988 г. – першыя намаганні звяртання будынку.
02.06.1989 г. – знішчаны будынак касцёла адданы католікам пасля шматлікіх намаганняў парафіянам Вялікай Бераставіцы.
07.07.1989 г. – кс. Казімір Жыліс з Індуры цэлебруе першую Святую Імшу ў рамантуемай святыні.
Парафіяне выканалі вялікую працу: новы дах, электраправады, тынкоўка, вокны, устаноўка новага алтара пры дапамозе кс. Казіміра.
14.11.1990 г. – паслугу пробашча распачынае а. Караль Барнась, рэдэмпратыст з Вялікіх Эйсмантаў – бераставіцкі дзекан.
02.11.1991 г. – пасля 55 год айцы рэдэмптарысты: а. Францішак Кракаўскі, а. Венанты Вількош, а. Раман Цесляк праводзяць Святыя Місіі.
10.11.1991 г. – Я.Э.кс.Бп. Аляксандр Кашкевіч, Ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі, рэкансэкруе адрамантаваную святыню.
10.11.1991 г. – а. Раман Цесляк рэдэмптарыст распачынае паслугу пробашча ў парафіі.
24.11.2001 г. – кс. Андрэй Казлоўскі назначаны пробашчам.
27.06.2006 г. – парафію пераймаюць рэдэмптарысты. А. Вальдэмар Слота CSsR распачынае паслугу пробашча , а потым і дзекана бераставіцкага дэканату.
2006 г. – распачынаецца рамонт зруйнаванай плябаніі і далейшы рамонт касцёла.
2009 г. – новыя вітражы Апосталаў Пятра і Паўла ў прэзбітэрыум касцёла
Святары, працуючыя ў парафіі
1. Кс. Адольф Міхневіч 1908 – 1910
2. Кс. Станіслаў Клім 1911 – 1912
3. Кс. Людовік Бесекерскі 1912 – 1920
4. Кс. Вітольд Сарасек 1920 – 1924
5. Кс. Фелікс Качмарэк 1924 – 1929
6. Кс. Баляслаў Германовіч 1929 – 1933
7. Кс. Ян Тамашэвіч 1933 – 1939
8. Кс. Вінцэнт Барсук 1940 – 1942
9. Кс. Уладзіслаў Міхаляк 1944 – 1945
10. Кс. Мечыслаў Малыніч – Малецкі,
11. Кс. Казімір Мацкевіч 1947 – 1948
12. Кс. Станіслаў Сарока 1956 – 1960
13. Кс. Казімір Жыліс 1989 – 1990
14. А. Караль Барнась 1990 – 1991
15. А. Раман Цесляк 1991 – 2001
16. Кс. Андрэй Казлоўскі 2001 – 2006
17. А. Вальдэмар Слота 2006
18. А. Дзмітрый Лабкоў 2009-2012
19. А. Анджэй Ядкоўскі 2012-2016
Фотаздымкі
http://www.redemptor.by/parafia/domy/brzostowica-wielka#sigProId49276bf6ce