У 1517 годзе ўбачыла свет першая беларуская друкаваная кніга – наш зямляк Францыск Скарына выдаў “Псалтыр”. У прадмове ён напісаў, што выдаў кнігу на роднай мове “найперш для ўшанавання і хвалы Бога ў Тройцы адзінага і прачыстай Маці Яго Марыі… а таксама для карысці паспалітага люду і асабліва з тае прычыны, што мяне літасцівы Бог з гэтае мовы на свет пусціў...”
Францыск Скарына сцвярджаў, што ў Бібліі – пачатак і канец усёй існуючай мудрасці, бо толькі праз яе можна спасцігнуць Бога-ўсетрымальніка.
Да 500-годдзя выдання першай беларускай Бібліі прымеркаваны праект – ШТОДЗЁННЫЯ разважанні над Божым Словам! Аўтарамі разважанняў з’яўляюцца браты і айцы марыяне з усяго свету.
Цікавая і карысная інфармацыі таксама змешчана на старонках “Каталіцкага малітоўніка” ў соцсетках (https://vk.com/malitounik, www.facebook.com/malitounik/).
Далучайцеся!!!