У нядзелю, 15 студзеня, хор "Vox Domini" з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля з Гродна завітаў з калядкамі ў парафію ў Масты.
На пачатку св. Імшы, Кс. Пробашч Віктар Ханько прывітаў усіх прысутных і гасцей парафіі. Гамілію прамовіў а. Анджэй Ядкоўскі, рэдэмптарыст з Гродна. Сваім спевам хор упрыгожыў Літургію, а пасля св. Імшы зладзіў канцэрт, спяваючы калядкі. Людзі, якія пасля канцэрту выходзілі з касцёла, былі вельмі ўзрушаныя і радасныя. Многія з іх падыходзілі да харыстаў і шчыра ім дзякавалі. Сапраўды, адчувалася атмасфера цяпла, надзеі і спакою.
Нават харысты, калі вярталіся дамоў, праз усю дарогу радасна ўспаміналі хвіліны перажытыя ў Мастах.
Вялікі дзякуй Кс. Віктару за запрашэнне ў Масты, а нашаму пробашчу, а. Дзмітрыю, за магчымасць паехаць туды і праслаўляць Пана Езуса!
http://www.redemptor.by/pl/aktualnosci/1078-khor-z-dzevyato-ki-mastakh#sigProIde5b6233b48
J.A.