У суботу, 21 студзеня, ва ўспамін св. Агнешкі, адбылося спатканне каталіцкіх скаўтаў нашай парафіі. Спатканне было падзякай Пану Богу за 5 гадоў існавання групы выхаваўчай пры парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне на Дзевятоўцы.
На пачатку сустрэчы была цэлебравана Святая Імша, якую а 16.00 гадзіне ўзначаліў Кс. Біскуп Аляксандр Кашкевіч, а казанне прамовіў а. Андрэй Врублеўскі CSsR, апякун скаўтаў нашай парафіі.
Пасля Св. Імшы адбылося шыхтаванне, падчас якога было вызнанне ІІ гарадзенскай дружыны імя св. Агнешкі. Дух радасці і ўдзячнасці панаваў на “салодкім” спатканні каля каміна і падчас гульні ў тэтральнай зале.
Як распавёў а. Андрэй, такія спатканні вельмі важныя для дзяцей і моладзі, вучаць інтэграцыі і дапамагаюць быць адказнымі не толькі за сябе, але таксама за Касцёл і другога чалавека.
http://www.redemptor.by/pl/aktualnosci/1081-spatkanne-katalitskikh-ska-ta#sigProIdad3c9ebd27
Рэдакцыя
Фота: Лілія Карась