Звязана яна з прыбыццём да нас Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра. Чаканне на так незвычайнага і дастойнага госця адбывалася з глыбокаю радасцю ў сэрцы і шчыраю малітваю на вуснах. Не бракавала ўсмешкі на тварах дзяцей, моладзі і дарослых.
Сцяжкі з колерамі Святога Пасаду прыпаміналі аб еднасці з Папам, якога прадстаўляе Апостальскі Нунцый. Павіталі арцыбіскупа Габара Пінтэра: Айцы рэдэпмтарасты, прадстаўнікі парафіі і сем’яў парафіі, дзеці, тэатр ім. Яна Паўла II, чыгуначнікі, скаўты, ружанцовыя ружы і група “Маргарэтка”, якая напрыканцы ўручыла “маргарэтку” Апостальскаму Нунцыю і праз яго асобу Святому Айцу Францішку. Вялікая ўдзячнасць плыве Найлепшаму Айцу з сэрца кожнага парафіяніна за ласку, якую нам даў Бог.
http://www.redemptor.by/pl/aktualnosci/1089-vyalikaya-radasts-u-parafii-najsvyatsejshaga-adkupitselya-grodne#sigProId782c5425d6
а. Эдвард