Як штогод дзеці і моладзь з нашай парафіі ўдзельнічалі ў фіналах 29-й Міжнароднай Парафіяды ў Варшаве. Сёлетні ўдзел быў вельмі плённым для нашай каманды, якую прадстаўляў Тэатр імя Святога Яна Паўла ІІ. І вось вынікі:
І месца ў конкурсе малых тэатральных формаў на тэму”Гісторыі з жыцця Святога Юзэфа Каласанцыя” (назва “Справа, якую ўзвысіў Бог”);
І месца ў конкурсе малых тэатральных формаў на тэму “Музычная паэзія Ярэмія Прыборы” (назва “Przeprowadzka”);
І месца –Ксенія Лунеўская
і
ІІ месца – Карына Багдзевіч
у конкурсе ведаў на тэму “Маці Божая Чэнстахоўская, Каралева Польскай Кароны – культ, справа і месца”
І месца – Аўгусціна Пятрашка - у конкурсе малюнка на тэму”З натхнення Конрада Каранеўскага – марыністычнае мастацтва”;
ІІІ месца – Яна Кавальчук – у конкурсе малюнка на тэму:”Каласанцый у дзеянні”;
І месца – Максім Грынь – шашкі;
І месца – Павел Мішкель - бег 100 м;
ІІ месца – Павел Мішкель – скачок у даўжыню;
ІІІ месца – Антон Шніп – спартыўнае арыентаванне.
Трэба адзначыць, што ў многіх дысцыплінах і конкурсах нашы маладыя парафіяне ўвайшлі ў дзесятку лепшых. Ганарымся імі і чакаем новых дасягненняў!
Марына Жыбартовіч
http://www.redemptor.by/pl/aktualnosci/1132-vyniki-parafiyady-2017#sigProId0a9a8854b4