Урачыстасці з нагоды першага знакавага юбілею адбыліся ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка), пры якой дзейнічае тэатр.
Святкаванне пачалося святой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Падчас Эўхарыстыі маладыя акторы разам са сваёй заснавальніцай і нязменным кіраўніком Марынай Жыбартовіч-Протас дзякавалі Богу за дар веры, таленту, за існаванне тэатральнай супольнасці і прасілі аб Божым бласлаўленні на далейшую актыўную і плённую працу на сцэне.
Пасля адбылася тэатральная вечарына. Падчас яе дзеці і моладзь прадставілі гледачам тэатральны эцюд, у аснову сюжэту якога была пакладзена любімая песня св. Яна Паўла ІІ "Barka".
http://www.redemptor.by/pl/aktualnosci/1143-teatr-imya-sv-yana-pa-la-ii-adznachy-10-goddze-svajgo-isnavannya#sigProId554cf63e85
Кінга Красіцкая
Паводле grodnensis.by