На сустрэчы ў Торуне спаткаліся людзі з розных краін: Польшча, Беларусь, Аўстрыя, Галандыя, Славакія, Літва. Не было аднолькавых людзей. Усе размаўлялі на розных мовах, мелі розныя погляды. Але цэль быў адзіны: не прыцягнуць, але паказаць сапраўдную любоў Бога людзям, наведаючым Яго, або тым, хто не хоча Яго ведаць. А група з Торуня разам з а.Яцкам вельмі памагла ім у гэтым.
Кожны дзень пачынаўся са Св. Імшы, каб паменьшыць нам духоўны голад. А потым мы сустракаліся разам у сальцы з мэтай паслухаць Святароў і Свецкіх людзей, якія мелі што сказаць нам.
Касцёл у маёй краіне, у жыцці кожнага чалавека, у маім жыцці, духовасць Айцоў Рэдэмптарыстаў, размова з людзьмі, уменне слухаць – гэта была аснова. Ад яе мы пачыналі ісці далей. Часам не было нават слоў, каб штосьці выказаць, але зыходзіў Твой Дух, Пане. Менавіта Яго прысутнасць адчувалася так, як ніколі да гэтуль.
Свецкія разам з Айцамі могуць зрабіць цуд. Патрэбна малітва. Гэта тое галоўнае, ад чаго трэба пачынаць. А потым людзі, якія патрабуюць ці словаў, ці цішыні, ці ўсмешкі.
Дзякуем нашаму Пану за атрыманыя ласкі. Хочам таксама падзякаваць Айцам з нашай парафіі за малітву і магчымасць удзельнічаць у Божых справах.