Студэнтка першага курса. Часам здаецца, што ўсё ведаю. Але ж чаму тады зноў у доле? Чаму кроплі, якія маюць сапраўдную моц, ўсё часцей шчыплюць твар?
“...Студэнтства- гэта новы этап у тваім жыцці. Дарослы этап. Людзі глядзяць на цябе ўжо па іншаму...”,- казаў мой вельмі добра знаёмы. І цяпер разумееш, таму што твой позірк ужо зусім не такі, які быў некалькі месяцаў таму. Неяк ўсё сур’ёзна і цяжка...
Галоўнае- адшукаць сэнс. Без сэнсу ты блукаеш!
Бывае, не хапае часу, ахвоты, магчымасці. Такі дзень, калі гэтых перашкод не будзе, ніколі не прыйдзе. Яны заўсёды побач. Яны- жыццё. Да цябе належыць выбар: ці змагацца з імі, ці цягнуцца за імі.
Студэнтка I курсу ГрГУ