– А як гэта – адчуваць свята?
– Новы год спявае такім голасам, які чуваць аж на Вішняўцы! А твар такі прыемны, з усмешкай, з вузенькімі вочкамі… Яны кожны год розныя! Цікава? Гэтыя былі галубыя…
– Можа ты яго яшчэ і бачыш?
– Чакаю, шукаю, заўважаю яшчэ здалёк, бягу насустрач і ўсціскваю… Так моцна-моцна, як тату.:)
– Ніколі ў жыцці такога не было.
– У мяне здарылася, вось паслухай...
Аганькі на ёлачках, зорачкі ў небе і Езус маленькі… Вернікі дзякуюць за 2008-ы год, за кожную хвілінку. 23.00 – Святая Імша. Так хораша і ціха. Супакой… Па-за мурамі “Залаты аганёк” па ОНТ, салюты і “дзынь” бакалаў з шампанскім. Супакой…
“Чатыры, тры, два, адзін…”
Танцы, курачка, піцца, салат з гарошкам… Было цудоўна!!!