Ці верыце ў цуда? Ці верыце, што жыццё можа стаць казкай? Хуткі пачатак, дзіўная сярэдзінка і вясёлы канец... Такая казачка...
Вырушылі ў сусветную вандроўку. Думалі, дзе б затрымацца на больш працяглы час. Можа Амстэрдам, хтосьці хацеў у Венецыю, а можа Парыж... Не-е, там ужо нашыя былі!:-)
А потым, быццам з нябёсаў, (у казачках такое бывае!) зышла прапанова: трэба ехаць на іншых паглядзець, сябе паказаць. Вырашана, едзем у турнэ: Навагрудак-Мір-Несвіж.
Маліліся аб снег. У-у-у, снега нам хапала... Усмешкі таксама былі.
"Твая любоў знішчае-е страх...!" Што гэта? Лепей пытайце, хто гэта! Гэта мы! Тыя, хто сядзяць у канцы аўтобуса і спяваюць. Але ж трэба яшчэ мацней спяваць, каб а.Анджэй і пані Марына, якія сядзелі на першых месцах, не заснулі! Вось гэта было весела.
Хоць вымучаныя за першы дзень, але ноччу не спалі. Што рабілі? ...Будзе наш маленечкі сакрэт.
Атрымалі запрашэнне зайсці ў Мірскі замак. Вось гэта сапраўдны палац! Князь быў вельмі гасцінны да нас, прапанаваў яшчэ астацца, але ж.. у казках заўсёды ёсць вораг, які робіць усё, каб толькі адабраць шчасце. Нашую казку гэта не абмінула.
Але ёсць галоўнае правіла: шчаслівы канец! Гэта толькі ў казках? А жыццё заўсёды можа стаць казкай...
http://www.redemptor.by/pl/aktualnosci/490-shto-u-da#sigProId0d3e6e1226
Таццяна Раманчук