4 красавіка 2009 г., у нашым цудоўным Гродне, упершыню адбыўся Крыжовы Шлях вуліцамі горада. Пачаўся ў Пабернардынскім касцёле. Гледзячы на гэта, у сэрцы штосьці варушылася. Езус, які бярэ нашыя грахі на свае плечы і ідзе…
Карціна, якая яшчэ стаіць перад маімі вачамі: Ён з нашым цяжарам спускаецца па сходах, на якіх мы часцей за ўсё падаем. Але Ён ідзе, па дарозе на Галгофу… Праходзячы па Савецкай плошчы, Ён ловіць на сабе погляды розных людзей. Некаторыя здзіўлена глядзяць, здымаюць на камеру, а некаторыя проста адварочваюць галаву і плачуць…
Мяне вельмі здзівіў адзін выпадак: падыходзячы да 12 стацыі, калі Езуса ўкрыжавалі, дзіця запытала ў маці: “Мама! Чаму яму так цяжка, чаму Ён узяў крыж, а не хтосьці іншы?” І тады я зразумела, што ў кожнага чалавека ў жыцці сустракаюцца цяжкасці і падзенні, але не трэба баяцца! Ён ішоў… яшчэ і з нашым цяжарам!
У нашым жыцці, дзе не ўсё так прыемна, уздымаюся ўгору, паціраючы рукамі слёзы…
http://www.redemptor.by/pl/aktualnosci/513-2009-04-21-08-19-57#sigProId4ea502a446