З 04.07. па 11.07.2009 г. у Варшаве адбылася ўжо ХХІ міжнародная парафіяда, у якой бралі ўдзел больш чым дзве з паловай тысячы чалавек. Гэтым разам парафіяда налічвала 55 рэпрэзентацый з Усходу, а таксама групы з Венгрыі, Італіі, Германіі, Чэхіі і інш. Упершыню ўдзельнічала праваслаўная група з Барысава пад апекай айца Андрэя, якую сардэчна прынялі не толькі арганізатары праекту, але і маладыя ўдзельнікі парафіяды. Дзякуючы айцу Андрэю і ягонай групе можна было яшчэ раз упэўніцца ў тым, што хрысціянская еднасць гэта не завоблачная мара, а рэальная рэч, якую, магчыма, зусім не ў далёкай будучыні выпадзе здзяйсняць менавіта нам, маладым. Згодна з традыцыяй знайшла месца яшчэ адна прыміцыйная імша айца Рафала Рошара. Цікава яшчэ і тое, што ўпершыню на парафіядзе адбылося гучнае і неардынарнае вяселле.
Акрамя гэтага кожны дзень на ўдзельнікаў чакалі разнастайныя конкурсы, у якіх актыўна прымала ўдзел наша гарадзенская група з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля. Я думаю, што для нашай моладзі парафіяда прайшла вельмі плённа. Гэта дорбра бачна па дасягнутых высокіх выніках.
Пачнём са спартыўных спаборніцтваў:
Крыштофік Яўген заняў:
І месца па
І месца па бегу на 100 метраў
І месца па скокам у даўжыню.
Урбановіч Алег заняў:
І месца па кіданні ядра
І месца па скокам у вышыню
ІІІ месца па скокам у даўжыню
Таксама адзначыўся наш апекун – а. Анджэй Іадкоўскі, які заняў ІІ месца у безе на 1500 м.
У музыкальным конкурсе “Музыка – маё жыццё”: І месца заняла Ірэна Хільмановіч і ІІІ месца заняла Вольга Асноўчык. У музыкальным конкурсе “Sacro Song” : І месца таксама заняла Ірэна Хільмановіч, а (выружнене) атрымала Вольга Асноўчык.
У біблійным конкурсе І месца заняла Віялета Барадзіна, а ІІ месца заняла Кацярына Шыдлоўская.
У літургічным конкурсе І месца заняў Фёдар Астаповіч, І месца дасталося таксама Уладзіславу Бурдзею, і ІІІ месца атрымала Юлія Усовіч.
У конкурсе малюнкаў пад назвай “Свет маіх мар” ІІІ месца заняла Ляўдацкая Катажына.
У тэатральным конкурсе наша група бясспрэчна атрымала І месца.
І ўрэшце рэшт за колькасць адзнакаў наша група атрымала кубак …
Мне здаецца, што на гэтай парафіядзе нікому не давялося сумаваць: для ўдзельнікаў былі арганізаваны розныя працоўні, а таксама цікавыя вандроўкі і экскурсіі па Варшаве і яе выдатным мясцінам. Кожны вечар а дзесятай гадзіне праходзіў традыцыйны апэль марыйны, на якім на нас чакалі супольная малітва, а таксама сустрэчы з рознымі цікавымі людзьмі. Гэтым разам ў нас напрыклад гасціла моладзь з “Руху чыстых сэрц”, якая дзялілася з намі сваімі перажываннямі, праблемамі і радасцямі. Акрамя гэтага маладым людзям выпала вельмі добрая магчымасць знайсці сабе новых сяброў, новых знаёмых, (а для кагосьці і каханых ), нават паза межамі сваёй вёскі, свайго горада, сваёй краіны. Для мяне, як для чалавека, які першы раз удзельнічае ў гэтым праекце, парафіяда падалася вельмі цудоўным месцам, дзе супольная малітва аб’ядноўвае людзей абсалютна розных нацыянальнасцяў, розных культур, а цяпер яшчэ і веравызнанняў. Месцам, дзе маладыя людзі праз спаборніцтва і сумесныя гульні вучацца быць блізка Бога, вучацца быць годнымі і добрымі людзьмі, вучацца быць сапраўднымі хрысціянамі. І яшчэ раз хочацца шчыра падзякаваць арганізатарам гэтага праекта, айцу пробашчу Станіславу, а таксама асобнае дзякуй нашым цудоўным апекунам: а. Анджэю і п. Марыне.
http://www.redemptor.by/pl/aktualnosci/540-i#sigProId4961302a2f