6 – 8 снежня наш горад Гродна ўжо 3 раз гасціў Кардынала Зэнана Грахалеўскага з Рыму. У панядзелак вернікі мелі магчымасць удзельнічаць у св. Імшы, якую справаваў Кардынал, у гадавіну пасвячэння Гродзенскай Катэдры. Пасля св. Імшы адбыўся канцэрт хора „Cantate Dominum” з Вішняўца.
Аўторак стаў днём асаблівым для ўсіх настаўнікаў, выхаваўцаў, працуючай моладзі і студэнтаў. Бо менавіта 7 снежня ў 19 гадзін у Пабрыгідзкім касцёле мы ўдзельнічалі ў супольнай Эўхарыстыі, якую цэлебравалі Кардынал, Біскуп Гродзенскай Дыяцэзіі Аляксандар Кашкевіч, Святары і прыбылыя госці. Пастырскае слова Кардынала, скіраванае да нас, было жывым, аўтэнтычным і, што важна, актуальным.
Моладзь з ДА „Open” абагаціла спевам Эўхарыстыю, моладзь з Францішканскай Парафіі прыгатавала малітву вернікаў, а моладзь з Дзевятоўкі падрыхтавала працэсію з дарамі.
Пасля св. Імшы былі прадстаўлены слайды-фотаздымкі з жыцця каталіцкай моладзі Гродзеншчыны. Таксама мы мелі магчымасць задаць пытанні Кардыналу. Шчырасць, адкрытасць і зацікаўленасць сустрэчай былі цэхай гэтага спаткання. А на заканчэнне – сумеснае фота.
У сераду Кардынал удзяліў дыяканскіх пасведчанняў. 3 дні – 3 падзеі, упісаліся ў гісторыю нашай Дыяцэзіі.
Тэрэса Грубінова
фота з сайта Grodnensis.by