Як апішаш пагоду другога лістапада ў вечары? Напэўна, скажаш: “Холад! Цемра!” :( А як адрэагуеш на прапанову пайсці памаліцца на могілкі?
Молячыся за кагосці з памерлых, дапамагаеш яму быць бліжэй да вечнага шчасця! А гэтая душа не застанецца абыякавай да такога жэсту, яна абавязкова будзе прасіць Айца аб спаўненні нашых найвялікшых мараў. Добрая ірадыцыя - наведваць могілкі, памаліцца за адпачываючых там. Але ўспамінаць аб памерлых можна часцей, чым раз на год. Напэўна, душа, збаўленная з дапамогай нашых малітваў, будзе дапамагаць у нашым жыцці!
У гэтым годзе, 2 лістапада прыпала на сераду, дзень дзень спаткання студэнтаў і мрладзі працуючай у парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля. Прапанову правясці сустрэчу на могілках мы прынялі вельмі сур’езна. Гэта ў горадзе цемна, холадна і страшна…, а за брамкаю могілак – цішыня і супакой…
А як прыгожа свецяць лампены… Агкньчыкі, асвятляючы помнікі, нібы усялялі ў нас праз свій вяселы танец надзею, што ў гэтым месцы жыцце не закончваецца. Гэта толькі маленькі прыстанак, маршрут з якога пачынаецца ў вечнае жыцце!
Насця