8 grudnia w Uroczystość Niepokalanego Poczęcia Najświętszej Maryi Panny w naszej parafii odbyła się ceromonia przyjęcia nowych kandydadek do grupy Dziewczęcej Służby Maryjnej zwyczajowo nazywanej Bielanki. 10 dziewczyn w różnym wieku rozpoczęły swoją posługę w parafii.
8 снежня ва Урачыстасць Маці Божай Беззаганнай дзесяць дзяўчат з нашай парафіі былі прыняты да супольнасці “Марыйнай Службы”, інакш кажучы, да групы бялянак. Дзяўчаты рыхтаваліся да гэтай важнай падзеі на працягу ўсяго года. І сёння іх мара збылася: яны ўжо не проста кандыдаткі, а - белянкі. А вось і тыя шчаслівыя дзяўчаты, якія не пабаяліся сказаць: “Я люблю Бога і хачу быць заўсёды разам з Ім; стараюся знаходзіцца бліжэй да алтара, каб ад Езуса чэрпаць моц і сапраўдную радасць; хачу быць прыкладам вернасці Богу”: Богуш Юлія, Дудзіна Наталля, Шаўчэня Дзіяна, Канюшок Вольга, Люткевіч Івона, Цыдзік Караліна, Валадзько Ксенія, Грыгор’ева Рэната, Змітрэвіч Ангеліна і Мулыка Таццяна.
Дзякую вам, бялянкі, за вашую адвагу і жадаю вам стрымаць слова, што абяцалі Богу. Няхай Марыя заўсёды будзе для вас прыкладам вернай службы Богу!!! Ваша апякунка с. Юзэфа.
Адна з новых бялянак падзялілася сваімі перажываннямі:
На кожнай Імшы я глядзела на бялянак. Лічыла іх святымі. Мне таксама хацелася быць так як яны, блізка Езуса і Марыі, Маці Божай. Хацелася чытаць Слова Божае, маліцца на Навэнне. Таму я спытала ў сястры Юзэфы: “А ці магу я быць бялянкай, бо я нічым не адрозніваюся ад аднагодак?” На што мне сястра адказала, што не трэба нічым адрознівацца ад іншых, трэба мець моцную веру, быць сведкам Езуса Хрыста і любіць усім сэрцам Марыю. Бялянкі нясуць марыйную службу. А я вельмі люблю Марыю, Маці Божую. Кожны дзень малюся да яе на ружанцы і чытаю літанію да Найсвяцейшай Панны Марыі.
Цяпер я бялянка. Я вельмі гэтым ганаруся. У маім жыцці шмат што памянялася. Цяпер я сведка Езуса. Быць сведкам Езуса – гэта значыць быць сведкам Ягонай любові, які не баіцца цярпення, крыжа і нават смерці. Быць сведкам Хрыста – значыць быць сведкам Яго ўваскрасення, маючы ў сабе новае жыццё ў Духу Святым. Яшчэ мне далі белую сукенку – знак чысціні маёй душы. Калі я стала бялянкай, маё сэрца гарэла любоўю да Марыі. У кожнай малітве я дзякую Марыі за такі вялікі падарунак.
http://www.redemptor.by/pl/aktualnosci/761-nowe-bielanki39#sigProId47e11cbb01