Віфлеемскае Святло Супакою, гэта штогадовая скаўцкая акцыя перадачы перад Калядамі сімвалічнага полымя, запаленага ў гроце Нараджэння Хрыстова ў Віфлееме. Віфлеемскае Святло з'яўляецца сімвалам цяпла, любові, міру і надзеі. Кампанія была пачата ў 1986 годзе аўстрыйскім радыё і тэлебачаннем у Лінцы, на дабрачынную дзейнасць для дзяцей-інвалідаў і патрабуючых. Ідэя перадачы Віфлеемскага Святла Супакою належыць аўстрыйскім скаўтам.
Полымя, што зыходзіць ад гроты Нараджэння Хрыстова скаўты транспартуюць самалёт у Вену, дзе падчас экуменічнга набаженьства каталікоў, праваслаўных і пратэстантаў перадаюць скаўтам з больш чым дзесяці краін. Польскія скаўты перадаюць Віфлеемскае Святло Супакою ўсходнім суседзям. Перадаванае з рук у рукі Святло трапляе да людзей патрабуючых і адзінокіх і іх сем'ям, у школы, бальніцы, касцелы і ўстановы.
Скаўты з Беластока перадалі ў пятніцу Святло Супакою скаўтам з Гародні. Урачыстасці адбыліся на граніцы ў Кузніцы. У перадачы Святла ў Кузніцы ўзялі ўдзел шесць скаўтаў з Гародні разам з спадаром консулам. У перадачы таксама прынялі ўдзел беластоцкія скаўты ZHP. Віфлеемскае Святло Супакою было дастаўлена ў Фарны касцел Гародні, адкуль скаўты разнясуць яго па ўсей Гродзенскай дыяцэзіі. “Мы гатовыя прыняць Святло Супакою, але не ведаем яшчэ, у які дзень яно прыбудзе” – кажа айцец прабошч. З Гародні скаўты перадаюць Святло далей, у Расію. Віфлеемскае Святло Супакою з'яўляецца сімвалам радасці, братэрства, супакою і супольнасці.
Луц’я.