"Спачатку было слова ..."
Ўсё добрае хутка канчаецца, засталося яшчэ толькі памыць посуд і падмясці падлогу ... толькі што скончылася дзяленне аплаткам, а можа дзяленне жычлівым словам.
Але, з самага пачатку ...
Мы прыйшлі, а тут упрыгожаная зала камінковая, аздоблена ёлка, падрыхтаваны стол (ад слодычаў прагінаўся), пад елкай чакаюць падарункі.
Прыкладна ў дваццаць гадзін нашу сустрэчу распачаў малітвай айцец пробашч, прыгожыя пажаданні для ўсіх, і пачалося ... асабістыя пажаданні сам-насам з другім чалавекам. Неверагодныя, урачыстыя, узнеслыя моманты, такія, вельмі асабістыя. Магчымасць стаць бліжэй да іншага чалавека, пазнанне, што іншы чалавек думае пра мяне, як успрымае мяне і тое што я раблю. У той жа час, прыбыў св. Мікалай і раздаў падарункі ўсім удзельнікам гэтага вечара.
Юлія сказала, што найлепшае ў гэтай сустрэчы было: шчырасць і блізкасць з іншым чалавекам. Марына, што атмасфера была непаўтаральнай. Павал сказаў, што адкрытасць іншага чалавека, іскры любові паміж людзьмі, якія стаяць побач адзін аднаго.
Дзякуй, што я магла быць на гэтай сустрэчы – я перакананая, што жычлівыя словы, якія былі сказаныя, надоўгага застануцца ў нашых сэрцах.
Луц'я