Кс. бп Аляксандр Кашкевіч запрашае вернікаў Гродна і ўсёй дыяцэзіі, а асабліва моладзь, на супольнае набажэнства Крыжовага шляху, якое адбудзецца 31 сакавіка вуліцамі Гродна. Усіх ахвотных шчыра запрашаем далучыцца да рэлігійнага спеву і разважанняў стацый падчас Крыжовага шляху. Пачатак набажэнства ў 17.30 на ўзгорку перад пабернардынскім касцёлам. На заканчэнне Крыжовага шляху – св. Імша а 19-й гадзіне ў гродзенскай катэдры.
1 красавіка ў Пальмовую нядзелю а 13-й гадзіне таксама перад пабернардынскім касцёлам будуць асвечаны вербачкі. Пасля распачнецца працэсія да катэдры, каб а 14-й гадзіне прыняць удзел у св. Імшы.
– Запрашаем усіх да ўдзелу ў гэтых важных для нашага горада рэлігійных падзеях, – адзначыў у паведамленні біскупскай курыі кс. бп Аляксандр. – Чакаем асабліва Вас, дарагая моладзь, якая вучыцца ў школах і навучальных установах, працуе на розных прадпрыемствах. Пастарайцеся прыйсці, як і ў папярэднія гады, разам са сваімі душпастырамі, як адна сям’я Хрыста і маладых людзей нашага горада.
Крыжовы шлях – парадак нясення крыжа моладдзю гродзенскіх парафій:
1. ад пабернардынскага касцёла да I стацыі - пар. Адшукання Св. Крыжа (пабернардынская)
2. ад I да II - пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка)
3. ад II да III - пар. Св. Францішка Ксаверыя (катэдральная)
4. ад III да IV - пар. Маці Божай Міласэрнасці (Аўгустовак)
5. ад IV да V - душпастырства студэнтаў “OPEN”
6. ад V да VI - пар. Св. Юзафа (Фарты)
7. ад VI да VII - пар. Маці Божай Анельскай (францішканская)
8. ад VII да VIII - пар. Божай Міласэрнасці (Вішнявец)
9. ад VIII да IX - пар. Св. Роха (Грандзічы) і пар. Св. Казіміра (Путрышкі)
10. ад IX да X - клерыкі Гродзенскай ВДС
11. ад X да XI - пар. Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны (Паўднёвы) і пар. Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны (Сапоцкін)
12. ад XI да XII - пар. Адшукання Св. Крыжа (пабернардынская)
13. ад ХII да XIII - пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка)
14. ад XIII да XIV - душпастырства студэнтаў “OPEN”
15. ад XIV да катэдры - пар. Св. Францішка Ксаверыя (катэдральная)
Паводле grodnensis.by