Трыдыум св.Станіслава Косткі стаў традыцыяй у парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля. Сёлетняй тэмай сустрэч сталі тры дарогі святога: да дому, у школу і ў кацел. Спатканні адбываліся з 20-22 верасня 2012 года. З раніцы і па палудні для дзяцей, а ў 20.00 для моладзі. Моладзевыя разважанні, якія былі падрыхтаваны спадарыняй Марынай Жыбартовіч, айцом Віктарам Боханам і айцом Станіславам Станеўскім, дапамагалі засяродзіцца на жыццёвых сітуацыях ў сям'і, у навучальных установах і ў супольнасці Касцёла.
Пасля сустрэч маладыя людзі адаравалі Езуса ў Найсвяцейшым Сакраманце. Кульмінацыя трыдуума - радаснае перажыванне сустрэчу з Езусам ў Эўхарыстыі, а потым... на Хрыстатэцэ!!! Так, так. Гэта праслаўленне Бога танцам!
http://www.redemptor.by/pl/aktualnosci/826-trydyum-svstanislava-kostki#sigProId4d5baf358e