У нядзелю 23 верасня падчас Святой Імшы для дзяцей моладзь нашай парафіі ў тэатральнай форме прадставіла нядзельную Евангелію. Дзеці сталіся сведкамі спрэчкі апосталаў аб тым, хто паміж іх большы.
Сеўшы, Езус паклікаў Дванаццаць і сказаў ім: Калі хто хоча быць першым, няхай будзе з усіх апошнім і ўсіх слугою.Потым Езус узяў дзіця, паставіў сярод іх і, абняўшы яго, сказаў ім: Хто прымае аднаго з такіх дзяцей у Маё імя, той Мяне прымае. А хто Мяне прымае, той не Мяне прымае, але таго, хто паслаў Мяне. (Мк 9, 30–37)
http://www.redemptor.by/pl/aktualnosci/827-zhyvaja-evangelija#sigProIde11fc881b6