Сёстры Рэдэмптарысткі

Сёстры Рэдэмптарысткі

Сёстры РэдэмптарысткіКангрэгацыя жыве і служыць згодна духоўнасці св. Альфонса Лігуоры і св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Ісуса, апякункі місій. Гісторыя сёстраў рэдэмптарыстак-місіянерак пачынаецца ў пасляваеннай Германіі, калі святары-рэдэмптарысты Мюнхенскай правінцыі адчулі неабходнасць у дапамозе сёстраў у місіянерскай працы. Першапачаткова гаворка ішла аб стварэнні кангрэгацыі, структура і мэты якой адпавядалі б Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў з супольным жыццём і манаскімі зарокамі.

3 кастрычніцка 1957 г. у Гарсі на Іне быў пачаты першы навіцыят 5-ці сясцёр. Гэты дзень і лічыцца днём заснавання Кангрэгацыі сёстраў-місіянерак Найсвяцейшага Адкупіцеля. Разам з працай у некаторых дамах і ўстановах рэдэмптарыстаў, сёстры таксама пачалі выконваць заданні спачатку ў пастаральнай, а з 1965 года і ў місіянерскай пастырскай дзейнасці разам з рэдэмптарыстамі.