- Дзякуем нашаму хору Vox Domini – на чале з Вольгай Маркевіч – за канцэрт і супольнае калядаванне ў мінулую нядзелю.
- Сёння – І нядзеля месяца – адарацыйная, пасля Св. Імшы на 1200 – змена таямніц ружанцовых.
- 1820 – Ружанец у інтэнцыі супакою!
- Канцылярыя працуе – у часе трывання каляды – у сераду, пятніцу і суботу толькі ад 900 да 1000.
- 6.01 – аўторак – Урачыстасць Аб’яўлення Пана. Св. Імшы: 730, 900, 1200, 1700 і 1900. Благаслаўленне кадзіла і крэйды. Сусветны Місійны Дзень Дзяцей. Заканчэнне Юбілейнага Года Надзеі. Падзяка за атрыманыя ласкі Юбілейнага Года Хрысціянства.
- Сардэчныя пажаданні для Братоў Праваслаўных!
- 9.01 – пятніца – адарацыя ад 1500 да 1600.
- 11.01 – нядзеля – Свята Хросту Пана. Заканчэнне перыяду Нараджэння Пана. Традыцыйна калядкі спяваем да 2 лютага.
- У парафіяльным кіёску можна набыць календары на 2026 год і кніжкі!
- Да паловы студзеня не прымае псіхолаг!
Жадаем добрага тыдня! Няхай Бог благаслаўляе!!!
Айцы Рэдэмптарысты
