- Сёння – Заканчэнне перыяду Нараджэння Пана. Традыцыйна калядкі спяваем да 2 лютага. 1820 – Ружанец у інтэнцыі супакою!
- Канцылярыя працуе – у часе трывання каляды – у сераду, пятніцу і суботу толькі ад 900 да 1000.
- 14.01 – серада – На св. Імшы ў 1900 будзем маліцца за а. Змітра з нагоды яго дня нараджэння.
- 16.01 – пятніца – адарацыя ад 1500 да 1600. На св. Імшы ў 1900 будзем маліцца за сем’і, за мамы ў благаслаўлёным стане і мамы з дзеткамі – праз заступніцтва св. Герарда – а таксама будзе благаслаўленне Рэліквіямі Святога!
- 17.01 – субота – Успамін св. Антонія, Абата.
- 18-25.01 – Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў.
- У парафіяльным кіёску можна набыць календары на 2026 год, абразы і кніжкі!
- У сямейнай кансультацыі можна спаткацца з псіхолагам: кожны аўторак ад 1830 да 2030.
- 30.01 – 1. 02 – Пры нашай парафіі адбудзецца курс “Эмаус”. Гэты курс дапамагае спаткаць Езуса Хрыста – Слова; адкрывае жывую прысутнасць Бога ў Святым Пісанні. Падрабязнасці на плакаце на дошцы аб’яў!
- Ад 6 лютага пачнуцца перадсужэнскія навукі – кожная пятніца, 2000, клас нумар 5.
Жадаем добрага тыдня! Няхай Бог благаслаўляе!!!
Айцы Рэдэмптарысты
