- Сёння – Пачынаюцца РЭКАЛЕКЦЫІ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ!!! Ад нядзелі да серады!! Прысутнасць абавязковая! План вывешаны на дошцы аб’яў, а таксама ёсць у катэхетаў.
- У панядзелак і аўторак у1820 – Ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам!
- 16.02 – панядзелак – На св. Імшы ў 1900 будзем маліцца за сем’і, за мамы ў благаслаўлёным стане і мамы з дзеткамі – праз заступніцтва св. Герарда – а таксама будзе благаслаўленне Рэліквіямі Святога!
- 18.02 – Папяльцовая серада – Распачынаем Вялікі Пост. Благаслаўленне і пасыпанне попелам на кожнай св. Імшы. Дзень сціслага посту і ўстрымання ад мясных страў. Св. Імшы: 730, 900, 1030, 1200, 1700, 1900 i 2000. У 1820 – Навэнна да Маці Божай. У сераду не працуе канцылярыя!!! Зрабі пастановы на Вялікі Пост!
- 19.02 – чацвер – у 2000 Св. Імша за душы церпячыя ў чысцы.
- 20.02 – пятніца – адарацыя ад 1500 да 1600.
- 22.02 – І нядзеля Вялікага Посту.
- У часе Вялікага Посту: штодзённа, акрамя пятніцы і нядзелі, адарацыя ў цішы ад 1500, а ў 1800 – Набажэнства Крыжовага Шляху, між іншым у інтэнцыі супакою! Урачысты Крыжовы Шлях у пятніцу: для дарослых у 1800, для дзяцей у 900 і 1700, для моладзі ў 2000.
- На дошчы аб’яў вісіць графік, хто вядзе Крыжовы Шлях.
- Набажэнства Песні Жальбы ў нядзелю, у 1800!
- У сямейнай кансультацыі можна сустрэцца з псіхолагам: кожны аўторак ад 1830 да 2030.
- Перадсужэнскія навукі – кожная пятніца, 2000, клас нумар 5.
Жадаем добрага тыдня! Няхай Бог благаслаўляе!!!
Айцы Рэдэмптарысты
