- Сёння – Пасля кожнай св. Імшы скаўцкі кірмаш – ахвяры з якога прызначаны на развіццё скаўтаў нашай парафіі.
- Пачынаюцца РЭКАЛЕКЦЫІ ДЛЯ ДАРОСЛЫХ!!! Ад нядзелі да серады!! Праводзіць рэкалекцыі кс. Артур Ляшнеўскі, салез’янін, пробашч з Жупран. Св. Імшы з рэкалекцыйнай навукай ад панядзелка да серады: 800, 1200, 1700 i 1900. Навукі становыя: у панядзелак – 2000 – для жанчын; у аўторак – 2000 – для мужчын. З нагоды рэкалекцый канцылярыя працуе на гэтым тыдні толькі ў пятніцу і суботу!
- Адарацыя ў цішы ў часе трывання рэкалекцый: пасля св. Імшы на 1200 і да 1900, а ў чацвер і суботу – ад 1500 да 1800.
- Св. Споведзь штодзённа поўгадзіны перад кожнай св. Імшой. Просім не адкладваць!
- Набажэнства Крыжовага Шляху: чацвер, пятніца і субота ў 1800. Дадаткова ў пятніцу для дзяцей у 900 і 1700, для моладзі ў 2000.
- 25.03 – серада – Заканчэнне рэкалекцый. Урачыстасць Звяставання Пана. Св. Імшы: 800, 1200, 1700 і 1900. Дзень святасці жыцця. Заахвочваем далучыцца да “Духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіцяці”. Кніга запісу знаходзіцца каля абраза “Езу, давяраю Табе” (ад нядзелі да серады).
- 26.03 – чацвер – У 2000 – Св. Імша за душы ў чысцы церпячыя.
- 27.03 – пятніца – Адарацыя ад 1500 да 1600. У 1800 Крыжовы Шлях у выкананні хора Vox Domini.
- 28.03 – субота – Запрашэнне на Крыжовы Шлях вуліцамі Гродна: пачатак у 1900 – св. Імша ў Катэдры.
- 29.03 – Пальмовая нядзеля – Пачатак Вялікага Тыдня. На кожнай св. Імшы – благаслаўленне пальмаў. Збор ахвяраванняў – на патрэбы Семінарыі ў Гродне. Дзякуем усім, хто дапамагаў рабіць пальмы!!! Ахвяры з пальмаў, якія набудзеце пры нашым касцеле, прызначаны на асвятленне касцёла – вялікі дзякуй Вам!
- Каля Іконы Маці Божай стаіць скарбонка і кошык – на дары для патрабуючых!
- 10–12. 04 – Пры нашай парафіі адбудзецца курс “Новае Жыццё”. Гэты курс дапамагае прыблізіць жыццё Хрыста і адкрыць сучасны вобраз свецкага католіка. Падрабязнасці на плакаце на дошцы аб’яў!
- У сямейнай кансультацыі можна сустрэцца з псіхолагам: кожны аўторак ад 1830 да 2030.
- Перадсужэнскія навукі – кожная пятніца, 2000, клас нумар 5.
Айцы Рэдэмптарысты
