- Сёння – Св. Імшы: 730, 900, 1030, 1200, 1900 i 2030. (Не будзе адарацыі і змены таямніц ружанцовых у красавіку!) – інтэнцыі на красавік вывешаны на дошцы аб’яў!
- Падзякі: Святарам, Сёстрам Назарэтанкам і сястры Таццяне ў закрыстыі. Усім, хто служыў падчас Літургіі Вялікага Тыдня: міністрантам разам з а. Максімам, белянкам з с. Аннай, удзельнікам працэсіі. Дзякуем нашым арганісткам, Алёне і Наталіі, хору Vox Domini разам з Вольгай; тым, хто падрыхтаваў дэкарацыі: Марыне Жыбартовіч-Протас, Ігару Протас; Міры Авдоцэйка, таксама за парадак у касцеле. Дзякуем Аляксандру Сергеюку і Паўлу Маралевічу за дапамогу з мікрафонамі. Дзякуем тым, хто дапамагаў рабіць пальмы і ўсім дабрачынцам.
- Канцылярыя працуе ў сераду, пятніцу і суботу!
- 05 – 12.04 – Велікодная Актава. Няма абавязку ўстрымання ад мясных страў. У Велікодным Перыядзе не спяваем малітвы Анёл Панскі.
- Кожны дзень – да наступнай нядзелі – пасля вячэрняй св. Імшы, будзе Навэнна да Божай Міласэрнасці, якую распачалі мы ў Вялікую Пятніцу. Не будзе супольнага ружанца ў 1820, а ў пятніцу не будзе адарацыі ў 1500.
- 06.04 – Велікодны Панядзелак – Св. Імшы ў 800, 1200, 1700 i 1900.
- 08.04 – серада – у 1820 – Навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі.
- 10.04 – пятніца – Пры нашай парафіі пачнецца курс “Новае Жыццё”. Гэты курс дапамагае прыблізіць жыццё Хрыста і адкрыць сучасны вобраз свецкага католіка. Падрабязнасці на плакаце на дошцы аб’яў!
- 12.04 – 2 Велікодная Нядзеля, Божай Міласэрнасці.
- Хочам дапамагчы хвораму дзіцяці: Заяц Злата патрабуе перасадкі касцявога мозгу. Ахвяру можна злажыць у скарбонку калі Іконы Маці Божай! Вялікі дзякуй!!!
- У сямейнай кансультацыі можна сустрэцца з псіхолагам: кожны аўторак ад 1830 да 2030.
- Перадсужэнскія навукі – кожная пятніца, 2000, клас нумар 5.
Айцы Рэдэмптарысты
