- Сёння – Заканчэнне Велікоднага перыяду. За прачытанне гімна Veni Creator Spiritus можна атрымаць поўны адпуст.
- МЕСЯЦ МАЙ: 1820 – маёвае набажэнства і ружанец у інтэнцыі супакою – кожны дзень!
- 25.05 – панядзелак – Свята НМП – Маці Касцёла. Другі дзень Зялёных Святаў. 2- а гадавіна біскупскага пасвячэння Біскупа Уладзіміра Гуляя. Молімся за Пастыра Дыяцэзіі. Св. Імшы: 800, 1200, 1700 і 1900. З нагоды Свята не працуе канцылярыя.
- 26.05 – аўторак – Успамін св. Філіпа Нэры.
- 28.05 – чацвер – Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. Св. Імшы: 800 і 1900.
- 29.05 – пятніца – Адарацыя ад 1500 да 1600.
- 30.05 – субота – У 1000 – св. Імша і спатканне Шкаплернага брацтва ў капліцы св. Альфонса (над закрыстыяй). У Катэдры: 1200 – Св. Імша падзякі за 50 год святарства Біскупа Аляксандра, а раней, у 1130 – біяграма Біскупа і прэзентацыя памятнай кнігі.
- 31.05 – нядзеля – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
- ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: ад нядзелі, 31.05, да верасня, у нядзелю няма св. Імшы на 1600! Св. Імшы ў нядзелю: 730, 900, 1030, 1200, 1900 i 2030.
- У сямейнай кансультацыі можна сустрэцца з псіхолагам: кожны аўторак ад 1830 да 2030.
- Перадсужэнскія навукі – кожная пятніца, 2000, клас нумар 5.
Жадаем добрага тыдня! Няхай Бог благаслаўляе!!!
Айцы Рэдэмптарысты
