- Вялікі дзякуй за падрыхтоўку і перажыванне Адпусту ў мінулую нядзелю!
- Сёння – У сувязі з успамінам св. Крыштафа, апякуна кіроўцаў і падарожнікаў, благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў. Таксама гэта дзень імянінаў нашай с. Анны, молімся за с. Анну і ўсіх Імяніннікаў!
- 1820 – Ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам у інтэнцыі супакою – кожны дзень, а ў сераду – Навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі!
- 29.07 – серада – Успамін св. Марты, Марыі і Лазара. У сераду не працуе канцылярыя!
- 31.07 – пятніца – Успамін св. Ігнацыя Лаёлы. У Навагрудку адбудзецца начное чуванне ў гонар Бл. Сясцёр Мучаніц Назарэтанак. Праграма вывешана на дошцы аб’яў.
- 01.08 – І субота – Успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, Біскупа і Доктара Касцёла, Заснавальніка Рэдэмптарыстаў. Ад 1800 – набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ. Адбудзецца пешая пілігрымка Гродна – Рось. Праграма вывешана на дошцы аб’яў.
- 02.08 – І нядзеля – адарацыйная, пасля Св. Імшы на 1200 – змена таямніц ружанцовых. Адпуст Парцыюнкулі ў сувязі з успамінам НМП Анёльскай.
- ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: Летам у нядзелю няма св. Імшы на 1600, а ў пятніцу няма адарацыі ў 1500! Св. Імшы ў нядзелю: 730, 900, 1030, 1200, 1900 i 2030.
- Перадсужэнскія навукі – кожная пятніца, 2000, клас нумар 5.
Жадаем добрага тыдня! Няхай Бог благаслаўляе!!!
Айцы Рэдэмптарысты
