- 1820 – Ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам у інтэнцыі супакою – кожны дзень, а ў сераду – Навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі!
- 10.08 – панядзелак – Свята св. Лаўрэнція, Дыякана мучаніка.
- 11.08 – аўторак – Успамін св. Клары.
- 14.08 – пятніца – Свята св. Максімільяна Марыі Кольбэ, Апякуна Дыяцэзіі.
- 15.08 – субота – Урачыстасць Унебаўзяцця НМП. Св. Імшы: 730, 900, 1200, 1700, 1900. Благаслаўленне кветак і ўраджаю.
- 16.08 – нядзеля – На св. Імшы ў 1030 будзем маліцца за сем’і, за мамы ў благаслаўлёным стане і мамы з дзеткамі – праз заступніцтва св. Герарда – а таксама будзе благаслаўленне Рэліквіямі Святога!
- За тыдзень, ад панядзелка, 17 жніўня, да пятніцы, 21 жніўня, у нашай парафіі адбудуцца канікулы з Богам. Шчыра запрашаем дзяцей да ўдзелу!!! Дарагія бацькі, у закрыстыі трэба ўзяць фармуляр.
- 21-23.08, у Тракелях адбудзецца сямейная сустрэча душпастырства цвярозасці. Праграма вывешана на дошцы аб’яў.
- Паведамленне пра Навэнну і Урачыстасць у Санктуарыі ў Барунах вывешана на дошцы аб’яў.
- Гродзенскі Тэалагічны Каледж аб’яўляе набор навучэнцаў. Уся інфармацыя вывешана на дошцы аб’яў!
Жадаем добрага тыдня! Няхай Бог благаслаўляе!!!
Айцы Рэдэмптарысты
