- 1820 – Ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам у інтэнцыі супакою – кожны дзень, а ў сераду – Навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі!
- 15.10 – чацвер – Успамін св. Тэрэзы ад Езуса. 15-я гадавіна асвячэння нашага касцёла.
- 16.10 – пятніца – На св. Імшы ў 1900 будзем маліцца за сем’і, за мамы ў благаслаўлёным стане і мамы з дзеткамі – праз заступніцтва св. Герарда – а таксама будзе благаслаўленне Рэліквіямі Святога! Адарацыя ад 1500 да 1600. 20:00 – сямейны ружанец.
- 17.10 – субота – Успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі.
- 18.10 – нядзеля – Сусветны дзень місій. Дзень малітвы за медыцынскіх работнікаў.
- Просьба кс. Біскупа Уладзіміра: пасля кожнай св. Імшы моладзь будзе збіраць ахвяры да скарбонак на патрэбы дыяцэзіяльнай Рады па справах моладзі.
- Прымаем імёны памерлых на выпамінкі. Карткі можна ўзяць на балясках каля алтара, запоўніць і прынесці ў канцылярыю або ў закрыстыю.
- КАТЭХЕЗА ДЛЯ ДАРОСЛЫХ:
- студэнты і моладзь, якая працуе – аўторак, 2000, у класе нумар 3!
- падрыхтоўка да І св. Камуніі – звяртацца да а. Эдварда.
- падрыхтоўка да Сакрамэнту Канфірмацыі (бежмаванне) – серада, 2000, клас 6.
- паглыбленне ведаў катэхізіса – чацвер, 2000, клас 5.
- Біблійныя спатканні – аўторак, 2000, клас 4.
- У сямейнай кансультацыі можна сустрэцца з псіхолагам: кожны аўторак ад 1830 да 2030.
- У парафіяльным кіёску можна набыць календары на 2027 год!
Жадаем добрага тыдня! Няхай Бог благаслаўляе!!!
Айцы Рэдэмптарысты
