- 1820 – Ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам у інтэнцыі супакою – кожны дзень, а ў сераду – Навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі!
- 26.10 – панядзелак – 2-я гадавіна інгрэсу Біскупа Уладзіміра Гуляя ў Гродзенскую катэдру. Молімся за Пастыра дыяцэзіі.
- 28.10 – серада – Свята свв. Сымона і Юды Тадэвуша, Апп. Дзень імянінаў Арцыбіскупа-Эмерыта Тадевуша Кандрусевіча. Молімся за дастойнага саленізанта.
- 30.10 – пятніца – Адарацыя ад 1500 да 1600. Дадаткова ружанец: для дзяцей – 900 і 1700, для моладзі – 2000.
- 31.10 – субота – Баль “Усіх Святых” для дзяцей! Пачатак у 1000 – св. Імша.
- 01.11 – нядзеля – Урачыстасць Усіх Святых. За пабожнае наведванне могілак 1-8.11 можна атрымаць поўны адпуст і частковы на працягу года.
- Адарацыя і змена таямніц ружанцовых пераносіцца і будзе 8.11.
- Адразу пасля Св. Імшы на 1600 адбудзецца сустрэча для сем’яў. Сёстры Назарэтанкі запрашаюць сем’і, якія шукаюць духоўную супольнасць. Запрашаем бацькоў разам з дзецьмі. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся непасрэдна да сясцёр назарэтанак.
- Выпамінкі ў 1820 – кожны дзень!
- 6-8.11 – адбудзецца курс ЭМАУС – для тых, хто хоча больш палюбіць Божае слова!!! Уся інфармацыя на плакатах.
- Прымаем імёны памерлых на ВЫПАМІНКІ. Карткі можна ўзяць на балясках каля алтара, запоўніць і прынесці ў канцылярыю або ў закрыстыю.
- У сямейнай кансультацыі можна сустрэцца з псіхолагам: кожны аўторак ад 1830 да 2030.
- У парафіяльным кіёску можна набыць календары на 2027 год!
- Хочам дапамагчы хворай дзяўчынцы Любові – дар свайго сэрца можна злажыць у скарбонку калі Маці Божай Нястомнай Дапамогі.
Жадаем добрага тыдня! Няхай Бог благаслаўляе!!!
Айцы Рэдэмптарысты
