- Сёння – Адразу пасля Св. Імшы на 1600 адбудзецца сустрэча для сем’яў. Сёстры Назарэтанкі запрашаюць сем’і, якія шукаюць духоўную супольнасць. Запрашаем бацькоў разам з дзецьмі. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся непасрэдна да сясцёр назарэтанак.
- 1820 – Выпамінкі – кожны дзень!
- За пабожнае наведванне могілак 1-8.11 можна атрымаць поўны адпуст і частковы на працягу года.
- 02.11 – панядзелак – Успамін усіх памерлых вернікаў. Св. Імшы: 800, 1200, 1700 i 1900. З нагоды Успаміну не працуе канцылярыя.
- 04.11 – серада – Успамін св. Караля Барамэя.
- 05.11 – І чацвер – Малітвы аб пакліканнях. Дыяцэзыяльны дзень малітвы за памерлых святароў, якія працавалі на тэрыторыі дыяцэзіі. У Гродзенскай Катэдры ў 1200 будзе малітва за памерлых святароў.
- 06.11 – І пятніца – Адарацыя ад 1500 да 1600.
- Наведаем хворых у пятніцу: а. Анджэй, а. Эдвард, а. Максім, а. Зміцер і а.Дзмітрый.
- Пачнецца курс ЭМАУС – для тых, хто хоча больш палюбіць Божае слова!!! Уся інфармацыя на плакатах.
- 07.11 – І субота – Пачатак навэнны перад Урачыстасцю НМП Маці Міласэрнасці, галоўнай Апякункі дыяцэзіі. У 1000 – св. Імша і спатканне Шкаплернага брацтва. Ад 1800 – набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ. Св. Імша на могілках: 1300 – Кульбакі; 1400 – Малышчына.
- 08.11 – нядзеля – адарацыйная, пасля Св. Імшы на 1200 – змена таямніц ружанцовых.
- У сямейнай кансультацыі можна сустрэцца з псіхолагам: кожны аўторак ад 1830 да 2030.
- У парафіяльным кіёску можна набыць календары на 2027 год!
- Хочам дапамагчы хворай дзяўчынцы Любові – дар свайго сэрца можна злажыць у скарбонку каля Маці Божай Нястомнай Дапамогі.
- 13-15.11 – у Росі адбудуцца рэкалекцыі для сужэнцаў. Інфармацыя на дошцы аб’яў.
- Новы нумар часопіса Ave Maria.
Жадаем добрага тыдня! Няхай Бог благаслаўляе!!!
Айцы Рэдэмптарысты
