Вялікая Бераставіца

Вялікая Бераставіца

Адрас

Парафія Перамянення Пана

Вул. Міхайліна, 1

231778 Вялікая Бераставіца

Беларусь

Тел. +375 151 12 20 41

e-mail:Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 

Гісторыя парафіі

1495 г. – першыя датаваныя звесткі аб існаванні драўлянай святыні і касцёла ў Вялікай Бераставіцы.

1613 г. – Радзівілы друкуюць карту ВКЛ, на якой Вялікая Бераставіца адзначана як мястэчка.

1615 – 1620 г. – будаўніцтва бараковай мураванай святыні на месцы драўлянай пад назвай Наведвання Насвяцейшай Панны Марыі праз гаспадара Бераставіцы Гераніма Хадкевіча віленскага кашталяна.

1741 г. – Амелія Хадкевіч разам з мужам Ежым Мнішкам рэстаўруюць знішчаны будынак пасля вайны са шведамі.

1865 г. – пасля студзенскага паўстання касцёл адабраны ў католікаў і пераданы праваслаўным; царскім указам зліквідавана парафія.

12.06.1907 г. – пасля намаганняў граф Юзаф Касакоўскі, гаспадар Бераставіцы, атрымлівае дазвол ад гродзенскага губернатара і распачынае будову новай святыні.

24.06.1909 г. – асвечаны вуглавы камень пад будову новай святыні, якая атрымала тытул    “Перамянення Пана”.

02.10.1912 г. – урачыстае асвячэнне святыні праз кс. Юлія Алойзія Электа гродзенскага декана ў прысутнасці прыбыўшых святароў і шматлікіх прысутных парафіян і гасцей.

1939 г. – кс. Пробашч Ян Тамашэвіч змушаны пакінуць парафію.

1939 – 1989 гг. – парафія не мае сталага святара, толькі спарадычна даязджаюць суседнія святары.

17.06.1965 г. –улады падманам адбіраюць ключы ў парафіян і зачыняюць касцёл, забараняючы малітву і рэлігійны культ.

Будынак святыні ў часы страшнай начы камунізму заменены на магазін збожжа, а потым на пункт прыёму шклатары.

1988 г. – першыя намаганні  звяртання будынку.

02.06.1989 г. – знішчаны будынак касцёла адданы католікам пасля шматлікіх намаганняў парафіянам Вялікай Бераставіцы.

07.07.1989 г. – кс. Казімір Жыліс з Індуры цэлебруе першую Святую Імшу ў рамантуемай святыні.

Парафіяне выканалі вялікую працу: новы дах, электраправады, тынкоўка, вокны, устаноўка новага алтара пры дапамозе кс. Казіміра.

14.11.1990 г. – паслугу пробашча распачынае а. Караль Барнась, рэдэмпратыст з Вялікіх Эйсмантаў – бераставіцкі дзекан.

02.11.1991 г. – пасля 55 год айцы рэдэмптарысты: а. Францішак Кракаўскі, а. Венанты Вількош, а. Раман Цесляк праводзяць Святыя Місіі.

10.11.1991 г. – Я.Э.кс.Бп. Аляксандр Кашкевіч, Ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі, рэкансэкруе адрамантаваную святыню.

10.11.1991 г. – а. Раман Цесляк рэдэмптарыст распачынае паслугу пробашча ў парафіі.

24.11.2001 г. – кс. Андрэй Казлоўскі назначаны пробашчам.

27.06.2006 г. – парафію пераймаюць рэдэмптарысты. А. Вальдэмар Слота CSsR распачынае паслугу пробашча , а потым і дзекана бераставіцкага дэканату.

2006 г. – распачынаецца рамонт зруйнаванай плябаніі і далейшы рамонт касцёла.

2009 г. – новыя вітражы Апосталаў Пятра і Паўла ў прэзбітэрыум касцёла

Святары, працуючыя ў парафіі

1.  Кс. Адольф Міхневіч 1908 – 1910

2.  Кс. Станіслаў Клім 1911 – 1912

3.  Кс. Людовік Бесекерскі 1912 – 1920

4.  Кс. Вітольд Сарасек 1920 – 1924

5.  Кс. Фелікс Качмарэк 1924 – 1929

6.  Кс. Баляслаў Германовіч 1929 – 1933

7.  Кс. Ян Тамашэвіч 1933 – 1939

8.  Кс. Вінцэнт Барсук 1940 – 1942

9.  Кс. Уладзіслаў Міхаляк 1944 – 1945

10.  Кс. Мечыслаў Малыніч – Малецкі,

11.  Кс. Казімір Мацкевіч 1947 – 1948

12.  Кс. Станіслаў Сарока 1956 – 1960

13.  Кс. Казімір Жыліс 1989 – 1990

14.  А. Караль Барнась 1990 – 1991

15.  А. Раман Цесляк 1991 – 2001

16.  Кс. Андрэй Казлоўскі 2001 – 2006

17. А. Вальдэмар Слота 2006

18. А. Дзмітрый Лабкоў 2009-2012

19. А. Анджэй Ядкоўскі 2012-2016

Фотаздымкі

Беларусь, Гродна,

Ул.Курчатава 41

+375 152 76 92 62

redemptorby@gmail.com

Яндекс.Метрика

© Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне. Костёл Пресвятого Искупителя в Гродно.