Душпастырства чыгуначнікаў

Душпастырства чыгуначнікаў

Душпастырства чыгуначнікаў з’яўляецца найстарэйшым у Гродзенскай дыяцэзіі. Яно паўстала ў 1994 годзе ў Парэччы. У той час адтуль выходзіў участак першай чыгуначнай лініі, пракладзенай на беларускай зямлі. Паступова цэнтр супольнасці перамясціўся ў Гродна. Тут зараз знаходзіцца асноўная частка душпастырства на чале з душпастырам (увесь час супольнасцю апекаваліся айцы рэдэмптарысты). Усяго супольнасць налічвае каля ста чалавек, сярэдні ўзрост якіх ад 40 да 60 гадоў. 

У кожную апошнюю нядзелю месяца члены душпастырства збіраюцца на сумесную св. Імшу, пасля чаго адбываецца спатканне з канферэнцыяй, на  якіх збіраюцца каля 30-40 удзельнікаў. Усе разам сустракаюцца на штогадовых аплаткавых і велікодных сустрэчах.

На працягу многіх гадоў члены супольнасці ўдзельнічаюць у Агульнапольскай пілігрымцы чыгуначнікаў у Чанстахову. Увогуле, за час існавання душпастырства яго ўдзельнікі аб’ездзілі амаль усе святыя месцы Беларусі.

Для сямей працаўнікоў чыгункі каля Ломска (Польшча) па традыцыі арганізоўваюцца канікулы з Богам. Бацькі разам з дзецьмі жывуць у лесе, у вагончыках, бавяць час разам.

Раз на 3 гады душпастырства прымае ўдзел у Еўрапейскім кангрэсе чыгуначнікаў.

а. Эдуард Пяцельчыц CSsR, душпастыр чыгуначнікаў Гродзенскай дыяцэзіі
(8 033) 371 50 49

Беларусь, Гродна,

Ул.Курчатава 41

+375 152 76 92 62

redemptorby@gmail.com

Яндекс.Метрика

© Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне. Костёл Пресвятого Искупителя в Гродно.