Фестываль адбудзецца 12-13 жніўня ў аг. Беразінскае (20 км ад г. Маладзечна). Як і ў мінулым годзе, першы дзень фестываля будзе адведзены для конкурса музыкаў, малітвы, знаёмстваў, забаваў, а другі дзень - для ўрачыстага гала-канцэрту.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе! Трэба толькі падрыхтаваць 2 спевы хрысціянскага зместу і даслаць сваю анкету на адрас
Для музыкаў будуць забяспечаныя: гукавое абсталяванне, начлег і пасілак. Кошт удзелу ў фестывалі - 5 руб. Для гуртоў колькасцю 2-5 чалавек - 4 руб з чалавека, а для гуртоў больш 5 чалавек - 3 руб.
"Мы будзем вельмі радыя бачыць прадстаўнікоў любога музычныга стыля і накірунка, любога ўзроста і ў любой колькасці. Праваслаўны, католік ці пратэстант - не мае значэння, мы хочам сустрэцца ўсе разам для таго, каб славіць Бога, знаёміцца і вучыцца адзін у аднаго чамусьці новаму." - кажуць арганізатары фестывалю.
Таксама да ўдзелу запрашаюцца валанцёры для дапамогі на тэрыторыі парафіі падчас фестывалю. Скантактавацца з арганізатарамі можна па пошце