Распачаўся новы навучальны і катэхэтычны год. Час прызначаны на здабыванне ведаў і час духоўнага развіцця асобы. Кожны пры нашай парафіі, ад малога да вялікага, мае магчымасць чэрпаць праўду з заняткаў катэхэзы.
Таксама студэнты і моладзь, якая працуе мае такую магчымасць. Бо ўжо наступны год Душпастырства Студэнтаў на Дзевятоўцы адчыняе свае дзверы і запрашае ўвайсці.
Тэмы спатканняў актуальныя, не адарваныя ад жыцця, але звязаныя з ім. Як быць хрысціянінам у віры зменных планаў? Як не загубіцца, калі столькі спакуслівых прапановаў? Як глядзець на свет вачыма сапраўднага паслядоўніка Хрыста? Тое, што хвалюе, турбуе, адказы на існуючыя пытанні…
Спатканні адбываюцца 2 разы на тыдзень: у панядзелак (2000 – Св. Імша ў капліцы, пасля катэхэза ў катэхэтычным доме) і ў сераду (2000 – спатканне прыгатаванае студэнтамі).
Д.С. САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕ І ЧАКАЕ ЦЯБЕ!!!
Тэрэса Грубінова