Святкуйма 500-годдзе беларускай Бібліі разам

Святкуйма 500-годдзе беларускай Бібліі разам

У 1517 годзе ўбачыла свет першая беларуская друкаваная кніга – наш зямляк Францыск Скарына выдаў “Псалтыр”. У прадмове ён напісаў, што выдаў кнігу на роднай мове “найперш для ўшанавання і хвалы Бога ў Тройцы адзінага і прачыстай Маці Яго Марыі… а таксама для карысці паспалітага люду і асабліва з тае прычыны, што мяне літасцівы Бог з гэтае мовы на свет пусціў...”

Францыск Скарына сцвярджаў, што ў Бібліі – пачатак і канец усёй існуючай мудрасці, бо толькі праз яе можна спасцігнуць Бога-ўсетрымальніка.

Да 500-годдзя выдання першай беларускай Бібліі прымеркаваны праект – ШТОДЗЁННЫЯ разважанні над Божым Словам! Аўтарамі разважанняў з’яўляюцца браты і айцы марыяне з усяго свету.

Разважанні можна прачытаць у прылажэнні “Каталіцкі малітоўнік” (бясплатна спампаваць прылажэнне можна па спасылцы https://play.google.com/store/apps/details?id=com.prayerbook.app), на сайтах catholicnews.by і mic-rosica.by, а таксама паслухаць на www.radiomaria.by.

Цікавая і карысная інфармацыі таксама змешчана на старонках “Каталіцкага малітоўніка” ў соцсетках (https://vk.com/malitounik, www.facebook.com/malitounik/).

Далучайцеся!!!

  • Беларусь, Гродна, Ул.Курчатава 41
  • +375 152 76 92 62
  • redemptorby@gmail.com
Яндекс.Метрика

© Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне. Костёл Пресвятого Искупителя в Гродно.