Калядкі

Ціхая ноч

Ціхая ноч, сьвятая ноч!
Усё сьпіць, сьніць даўно.
Толькі Маці Сьвятая усьцяж
Ціха ў ясьлях люляе Дзіця -
Сьпі, Сыночак малы,
Люлі-люлі, сьпі!

А угары усё гарыць
Серабром зорных крыг,
Хор анёлаў пяе пастухом
Аб Дзіцяці, што будзе Хрыстом,
Сьветлай песьняй хвалы
Славяць Збаўцу зямлі.

Ціхая ноч, сьвятая ноч,
Ў родны край завітай,
Людзям сум і тугу разгані,
Хай жа цешацца ў гэтыя дні,
Ў ціхую, сьвятую ноч,
Ў ціхую, сьвятую ноч!